З 11 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
– Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх бяспекі дома, на вуліцы, вадаёме і т. п., – адзначаюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Акцыя арганізавана ў чатыры этапы, у тым ліку на аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей, падчас бацькоўскіх сходаў ва ўстановах адукацыі, ва ўстановах аховы здароўя, сярод шматдзетных сем’яў.
Пр