У аграрыяў

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

СЯНАЖ З ЛЮЦЭРНЫ

Па стане на 17 мая ў сельгаспрадпрыемствах раёна першы ўкос траў быў праведзены на 1396 гектарах, што склала 10 працэнтаў ад запланаванага. Прыступілі да нарыхтоўкі кармоў усе гаспадаркі. Па тэмпах касьбы і колькасці закладзенага сенажу лідзіруюць корманарыхтоўшчыкі ААТ «Жацерава», дзе травы скошаны на большай палове плошчаў. Ужо запоўнена і закрыта адна сянажная траншэя на МТФ «Жацерава», умяшчальнасцю звыш дзвюх тысяч тон. Закладваецца сянаж з кансервантам.

На касавіцы задзейнічаны механізаваны атрад. На кормаўборачным камбайне працуе вопытны механізатар Міхаіл Калевіч, на касілках – Мікалай Алісіевіч і Аляксандр Дзядзюхін. На адвозцы зялёнай масы заняты чатыры адзінкі тэхнікі.

– Зараз косім люцэрну ў чыстым выглядзе, якой засеяна 349 гектараў, – гаворыць галоўны аграном Іна Леўкавец. – Пасля таго як запоўнім яшчэ адну траншэю, будзем запрасоўваць сянаж у поліэтыленавую плёнку ва ўрочышчы «Хмелішча», дзе пасеяны бабова-злакавыя сумесі.

 

ДАЛІКАТЭСНАЯ СПАРЖА

На трох гектарах у СГФ «Сула» сёлета пасаджана спаржа. Гэта адзін з самых далікатэсных і карысных для чалавека відаў гародніны. Прадукцыя з аргінальнымі смакавымі якасцямі карыстаецца попытам у насельніцтва ва ўсім свеце, яна ўтрымлівае шмат вітамінаў і антыаксідантаў, пры тым, што не мае ніводнага грама тлушчу.

– Гэтая культура перспектыўная, – расказвае фермер Уладзімір Радзевіч. – Мы набылі сем яе сартоў у Галандыі. Высадзілі карані ўручную. Ураджай парасткаў, якія ўжываюцца ў ежу, можна збіраць з плантацыі на працягу пятнаццаці гадоў.

Гэтымі днямі на мехдвары гаспадаркі ўласнымі сіламі збіраецца тэхніка для вырошчвання спаржы – даўно вядомай, але забытай апошнім часам культуры.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *