На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны Соцыум

190518

Штогод 19 мая, у дзень утварэння піянерскай арганізацыі, школьнікі Стаўбцоўшчыны, аб’яднаныя ў шматлікую кагорту раённай піянерскай арганізацыі, адзначаюць сваё свята. Дзень піянерскай арганізацыі – яшчэ адна магчымасць папоўніць яе рады цікавымі вучнямі, каб дружна, з карысцю праводзіць школьны і вольны час. Усе школы раёна маюць аб’яднанні юных грамадзян.

Фота Васіля Зянько

 

У ПЕРАМОЖЦАХ – НАЛІБАЦКІ САВЕТ

Штогод у раёне праводзіцца агляд-конкурс на званне «Лепшага савета грамадскага пункта аховы правапарадку». Па выніках работы за мінулы год яго пераможцам прызнаны Налібацкі савет. Другое месца вырашана прысудзіць Дзераўнянскаму савету, трэцяе – Вішнявецкаму. Для заахвочвання пераможцаў райвыканкамам прадугледжаны грашовыя сродкі.

Саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку створаны пры сельвыканкамах. Яны аб’ядноўваюць вакол сябе актыўных і ініцыятыўных прадстаўнікоў соцыуму, каб максімальна эфектыўна праводзіць прафілактычную работу.  

 

ДЗЯКУЮЧЫ АПЕРАТЫЎНЫМ ДЗЕЯННЯМ

4-га мая каля трох гадзін ночы загарэлася гаспадарчая пабудова на вуліцы Багінскага ў Стоўбцах. Агонь перакінуўся на жылы дом, у якім знаходзіліся дзеці. На шчасце, ніхто не пацярпеў дзякуючы аператыўным і зладжаным дзеянням супрацоўнікаў аховы, што неслі дзяжурства на маршруце патрулявання недалёка ад месца здарэння.

– Супрацоўнікі нарада групы затрымання Стаўбцоўскага аддзялення аховы прапаршчыкі міліцыі Віталь Грузд і Дзмітрый Уласік убачылі клубы дыму і перадалі сігнал аб пажары ў аддзел па надзвычайных сітуацыях, а таксама ў аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі, і, не губляючы ні мінуты, сталі прымаць меры да эвакуацыі жыхароў суседніх дамоў. Як высветлілася, у адным з іх, які з ачагом пажару раздзялялі ўсяго тры метры і куды ўжо перакінулася полымя, былі ў тым ліку і двое дзяцей, – расказала часова выконваючая абавязкі інспектара Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Анастасія Шыпіла.

Віталь Грузд забег у ахопленае агнём жылое памяшканне і, не разгубіўшыся, накіраваў заложнікаў у частку дома, якая была вольнай ад агню. Пасля гэтага выбіў аконную раму і выскачыў на вуліцу, каб разам з Дзмітрыем Уласікам выводзіць дзяцей. Праз выбітую аконную раму міліцыянеры таксама эвакуіравалі яшчэ двух дарослых, якія знаходзіліся ў доме. Іх яны перадалі прыбыўшаму нараду выратавальнікаў і брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

За прафесійна граматныя дзеянні, праяўленыя пры выратаванні грамадзян, Дзмітрый Уласік і Віталь Грузд прадстаўлены да ўзнагароджання райвыканкамам.      

Агнём часткова пашкоджаны хлеў, 160 м2 даху жылога дома і драўляных латаў, багажнік аўтамабіля ВАЗ-2106. Для высвятлення прычыны пажару, як падкрэсліла старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, прызначана пярвічная пажарна-тэхнічная экспертыза.

 

ДЗЕЛЯ МЯДОВАГА ЎРАДЖАЮ

З надыходам цяпла ажыўленне прыйшло і на пасеку Стаўбцоўскага лясгаса.

– Пчолкі абляцеліся і дбайна працуюць, – адзначае старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня. – Праводзім іх падкормку, каб пасля зімоўкі ўмацаваць пчаласем’і.

Зімоўка на пасецы лясгаса, дзе ўтрымліваецца 300 пчаласем’яў (па 120 – у Акінчыцкім і Кляцішчанскім лясніцтвах, 60 – у Старынскім), прайшла нармальна. Пчаляры займаліся ачысткай і збіваннем рамак, вытапілі 160 кілаграмаў воску, які плануюць абмяняць на вашчыну. Для вывазкі пчол бліжэй да меданосаў дадаткова заказана яшчэ адна платформа (цяпер іх стала дзве).

«Плануем атрымаць у гэтым годзе тры тоны мёду», – зазначае Міхаіл Каўгарэня. На мядовы ўраджай працуюць побач з ім вопытныя калегі-пчаляры. Пчалярскі калектыў невялікі, але ў ім – дзве сямейныя дынастыі: Міхаіла і Валянціны Каўгарэняў, а таксама Васіля і Алены Парашчукоў. Працягвае шчыраваць і адзін са старэйшых у раёне пчаляроў – Мікалай Лецка.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *