У адказе за культурную спадчыну

Год малой родины Культура Нумары

Апошнім часам актуальнай становіцца праблема захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Узрастае і цікавасць грамадства да гэтай праблемы. Беларусы пачынаюць актыўна падарожнічаць па краіне, і ім, як і замежным турыстам, цікава наведваць помнікі гісторыі. Гісторыка-культурная спадчына, і ў прыватнасці аб’екты архітэктуры, валодаюць сацыяльным патэнцыялам, забяспечваюць развіццё культуры, мастацтва і звязаных з гэтым эканамічных працэсаў, стымулююць развіццё турыстычнай сферы ў рэгіёнах.

У Стаўбцоўскім раёне на ўліку знаходзяцца 116 помнікаў гісторыі і культуры. У раёне зацверджаны спіс воінскіх пахаванняў, мемарыялаў, помнікаў землякам, памятных дошак, за ўсімі аб’ектамі замацаваны шэфскія арганізацыі і ўстановы. У рамках акцый «Моладзь. Традыцыі. Будучыня», «Ніхто не забыты, нішто не забыта» праводзяцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы. Напярэдадні святкавання Дня Перамогі, Дня Незалежнасці таксама праводзяцца суботнікі па прывядзенні ў парадак памятных месцаў.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь Стаўбцоўскага раёна ўнесены 23 аб’екты (з іх – тры помнікі гісторыі, 10 помнікаў архітэктуры, 8 помнікаў археалогіі, адзін помнік мастацтва і адно запаветнае месца).

Да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць нацыянальнае значэнне, адносяцца шэсць помнікаў другой катэгорыі: Царква Іаана Прадцечы 1742 г. паб. у аг. Вішнявец, Успенская царква з брамай і агароджай 1590 г. паб. у в. Новы Свержань, Петрапаўлаўскі касцёл з агароджай 1588 г. паб. у в. Новы Свержань, былы Кальвінскі збор 1590 г. паб. у аг. Дзераўная, Касцёл Святога Іосіфа 1907-1911 гг. паб. у аг. Рубяжэвічы, помнік Ф. Э. Дзяржынскаму 1972 г. на хутары Дзяржынава.

Да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць значнасць для асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, адносяцца 16 помнікаў трэцяй катэгорыі.

На ўсе аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны ёсць пашпарты. З уласнікамі згаданых аб’ектаў падпісаны ахоўныя абавязацельствы, запоўнены і зарэгістраваны ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. З 3 лютага 2017 г., згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, ахоўныя абавязацельствы запаўняюцца і рэгіструюцца ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама.

У Стаўбцоўскім раёне кожны год распрацоўваюцца і зацвярджаюцца мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ўяўляе сабой цэлую сістэму мерапрыемстваў арганізацыйнага, прававога і эканамічнага характару. Мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны каардынуюць дзеянні органаў мясцовай выканаўчай і распарадчай улады ў працэсе ўсіх арганізацыйных мер, накіраваных на паляпшэнне стану спадчыны нашага рэгіёна. А галоўнай мэтай распрацаваных мерапрыемстваў з’яўляецца стварэнне ўмоў для захавання, папулярызацыі і эфектыўнага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Работа па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў праводзіцца ў 2018 годзе па наступных напрамках: складанне ўліковых дакументаў; рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых войн і добраўпарадкаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў; мерапрыемствы па прадухіленні шкоды і добраўпарадкаванні помнікаў археалогіі; каардынацыя мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Культурныя каштоўнасці выступаюць галоўным крытэрыем непарыўнай сувязі пакаленняў, аб’ядноўваючы іх у гістарычным развіцці. Таму неабходна з вялікай любоўю ставіцца да свайго мінулага, да той спадчыны, якая засталася ад дзядоў і прадзедаў, і рабіць усё для таго, каб захаваць яе і перадаць наступным пакаленням.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама



Tagged

1 комментарий по теме “У адказе за культурную спадчыну

  1. Да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія маюць нацыянальнае значэнне, адносяцца шэсць помнікаў другой катэгорыі: Царква Іаана Прадцечы 1742 г. паб. у аг. Вішнявец, Успенская царква з брамай і агароджай 1590 г. паб. у в. Новы Свержань/
    А вы раскажыце як іх знявечылі папы, устанавіўшы цыбуліны, якія не пасуюць да архітэктуры будынкаў. А галоўнае, якія меры прыняў, каб не дапусціць гэтага ваш аддзел і чаму маўчала пра гэта газета.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *