Мой любімы раён

Нумары Соцыум

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў аб’яўляе фотаконкурс «Мой любімы Стаўбцоўскі раён», прысвечаны Году малой радзімы.

Фотаконкурс уключае наступныя намінацыі: «Пейзаж» (паказ прыгажосці прыроды нашага раёна); «Культурная спадчына» (аб’екты матэрыяльнай і духоўнай культуры, створаныя мінулымі пакаленнямі); «Чалавек працы» (кадры, якія папулярызуюць прафесіі, услаўляюць чалавека працы); «Маладая сям’я»; «Адзін дзень з жыцця» (фотаработы паўсядзённай, бытавой тэматыкі, якія адлюстроўваюць падзеі, што запомніліся).

Удзельнікамі фотаконкурсу могуць быць прафесіянальныя і непрафесіянальныя фатографы ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў – навучэнцы ці работнікі арганізацый Стаўбцоўскага раёна, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза.

Прыём работ на конкурс – да 15 верасня. Вынікі конкурсу будуць падведзены да канца верасня. Пераможцаў чакаюць памятныя дыпломы і прызы.

Конкурсныя работы накіроўваюцца на электронны адрас stolbrop@mail.ru. Да фотаработы прыкладваецца заяўка з інфармацыяй аб удзельніку конкурсу (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца вучобы ці работы, членам якой прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца, кантактны тэлефон, фота ў электронным выглядзе).

Юрый ЛАРЫЧЭЎ,старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *