Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

У НАШАЙ КРАІНЕ

Больш як Br251,7 тыс. накіруюць на выплату стыпендый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана адпаведнае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

У Беларусі вывучаецца пытанне пераходу на электронныя працоўныя кніжкі, як паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Адным з крокаў да гэтага стане рэгулярнае абнаўленне базы даных працаздольных непрацуючых грамадзян. Такая аўтаматызацыя, паводле слоў Ірыны Касцевіч, прызначана спрасціць жыццё грамадзян.

Жылы арэндны комплекс пабудуюць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Заключэнне адпаведнага пагаднення шляхам абмену пісьмамі паміж урадамі Беларусі і Кітая прадугледжана пастановай Савета Міністраў.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

Апошні званок празвініць 30 мая амаль для 21 тысячы выпускнікоў школ Мінскай вобласці, паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак. Лінейкі з нагоды апошняга званка пройдуць ва ўсіх 516 установах адукацыі сталічнага рэгіёна.

30 мая выпускнікі з усёй Беларусі збяруцца ў «Мінск-Арэне», дзе для іх будзе арганізавана рэспубліканскае свята «Апошні званок». Мінскую вобласць прадставяць 600 выпускнікоў 11-х класаў – маладыя людзі, якія дасягнулі выдатных вынікаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. З 1 па 8 чэрвеня выпускнікі 9-х і 11-х класаў будуць здаваць экзамены, 9 чэрвеня ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці пройдуць выпускныя вечары. 11 чэрвеня стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне.

Паводле інфармацыіінтэрнэтсайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *