Сустрэчы

Нумары Соцыум

230518

БЫЛОЕ ЗАСТАЕЦЦА Ў ПАМЯЦІ

На святым для стаўбчан месцы – плошчы Бессмяротнасці – пабывала ў сёлетні Дзень Перамогі і група былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Гэта было іх сумеснае жаданне. Пражываюць гэтыя людзі ў розных гарадах і населеных пунктах Беларусі і на Стаўбцоўшчыне знаходзіліся ўпершыню.

Для былых малалетніх вязняў фашызму, у душах якіх вайна пакінула чорны знак, пры спонсарскай падтрымцы нямецкай дабрачыннай арганізацыі «Максіміліян – Кольбе – Верк» і МГА «Узаемаразуменне» было наладжана двухтыднёвае аздараўленне на турбазе «Высокі бераг». Стаўбцоўшчына выбрана не выпадкова: грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» на працягу апошніх шасці гадоў звязвае цеснае супрацоўніцтва з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра.

– З вялікай павагай адносімся да былых малалетніх вязняў фашызму і імкнёмся зрабіць для іх нешта прыемнае. З размовы высветлілася, што яны прайшлі чатыры фашысцкія канцэнтрацыйныя лагеры, у тым ліку такія сумна вядомыя, як Майданэк, Азарычы, і пры гэтым засталіся пазітыўнымі і любячымі жыццё. Адзін з членаў групы – Уладзімір Фядотавіч Булахаў з вёскі Акцябрская Віцебскага раёна, пакінуў нам свае ўспаміны. Апякае боль ад апісаных падрабязнасцяў крэматорыя… Каб аздараўленне і адпачынак гэтых людзей былі цікавымі, мы арганізавалі для іх творчыя сустрэчы, – расказаў загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс.

Варта назваць мерапрыемствы ў рамках праекта «Цяпло сардэчных сустрэч». Перад былымі малалетнімі вязнямі выступіў хор «Родны кут». У складзе хору – равеснікі і аднадумцы гэтых людзей, таму, натуральна, шчодра гучалі апладысменты, харыстаў доўга не хацелі адпускаць. Адбылося выступленне супрацоўнікаў Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці Марыны Халецкай і Алы Янскай. Жанчыны, апранутыя ў нацыянальныя строі, спявалі для гасцей, правялі майстар-клас па вырабе абярэгаў. У выніку, кожны з удзельнікаў сустрэчы стварыў сваімі рукамі ўнікальны сувенір і павёз яго разам з пачуццямі на памяць аб Стаўбцоўшчыне. Усіх уразіла выстаўка творчых работ, падрыхтаваная супрацоўнікамі цэнтра народнай творчасці і наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Безумоўна, будучы на радзіме Якуба Коласа, не магло абысціся без сустрэчы са старшым навуковым супрацоўнікам філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Софіяй Міцкевіч. З яе вуснаў гучалі цікавыя факты пра асаблівасці экскурсій для наведвальнікаў з розных краін свету, дэкламаваліся вершы класіка.

Для падвядзення вынікаў адбыўся круглы стол і абмеркаванне таго, што дало сумеснае знаходжанне на Стаўбцоўшчыне. У цэлым, як адзначылі госці і іх праважатыя – валанцёры з Германіі, ім у нас спадабалася. Сямейная пара з Мінска, якая была сярод членаў групы, нават набыла пуцёўкі на турбазу, каб яшчэ раз туды вярнуцца. Члены групы адрасавалі аддзяленню дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту падзячнае пісьмо.

НА ЗДЫМКУ: былыя малалетнія вязні фашызму разам з супрацоўнікамі Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДЫЯЛОГ У КАЛЕКТЫВАХ

Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якая дзейнічае пры раённым камітэце БРСМ, штомесяц наведвае працоўныя і вучнёўскія калектывы раёна. Яе мэта – дыялог з моладдзю, папулярызацыя праектаў маладзёжнай арганізацыі.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ўжо пабывала ў Рубяжэвіцкай школе, гімназіі № 1. У бліжэйшы час плануецца сустрэча ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Кожная сустрэча носіць канструктыўны характар. «У тым ліку абмяркоўваем праблемы, якія хвалююць моладзь, і імкнёмся данесці іх да органаў мясцовай улады», – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *