На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

260518a

ГРАФІЦІ АД ВЫРАТАВАЛЬНІКАЎ

На адным з дамоў-новабудоўляў па вуліцы Міру ў Стоўбцах з’явілася незвычайнае графіці – «Тэлефон 112. Дапамога – побач». Стаўбчане аднесліся да пажарнага «малюнку» станоўча.

Мы ўжо звыкліся з тым, што пра бяспеку гавораць шмат, прычым у самых розных формах: з дапамогай нагляднай прадукцыі, відэа- і аўдыяролікаў, банараў, расцяжак, усемагчымых конкурсаў і фестываляў. Апошнім часам тэма бяспекі стала прыходзіць да нас яшчэ адным даступным спосабам – праз графіці. Гэты від вулічнага мастацтва, асвоены выратавальнікамі Стаўбцоўшчыны, дазваляе не проста нагадваць аб бяспецы, але рабіць гэта візуальна-запамінальна. Некаторыя параўналі графіці з банарам, але пры гэтым заўважылі, што графіці ўсё-такі лепш – з практычнага пункту гледжання.

Пр

 

ІНВЕСТАРЫ З ЛІТВЫ

Паводле інфармацыі з Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, за студзень – сакавік 2018 года ў эканоміку Стаўбцоўскага раёна замежныя інвестары зрабілі ўклад у памеры 1,8 мільёна долараў ЗША. З іх 82,1% укладзены ў арганізацыі прамысловасці. Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Літвы. Ад іх паступіла 78,7% ад усіх замежных інвестыцый.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі склалі 0,7 мільёна долараў ЗША.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

 

ІМІДЖ ЛЯСГАСА

У Мінску прайшла 18-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Лесдрэўтэх-2018». На ёй былі прадстаўлены ўсе лясгасы рэспублікі, у тым ліку і Стаўбцоўскі.

Стаўбцоўскі лясгас не першы раз бярэ ўдзел у аналагічных прэстыжных выстаўках. Прадстаўлялі прадпрыемства яго дырэктар Генадзь Кажушка і галоўны інжынер Генадзь Шпілеўскі.

На гэты раз лясгас прэзентаваў свае магчымасці ў дрэваапрацоўцы. У прыватнасці, былі прадстаўлены макеты акоранай і ацыліндраванай прадукцыі, вырабленыя на вытворча-майстарскім участку «Акінчыцы». Таксама прысутнічала і падсобная вытворчасць.

 

ХЛОПЦЫ ІДУЦЬ СЛУЖЫЦЬ

Раніцай ля райваенкамата на працягу апошніх двух тыдняў людна і хвалююча – ідзе адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу.

Першая адпраўка была 15-га мая, апошняя будзе напрыканцы мая. У гэты веснавы прызыў са Стаўбцоўшчыны прызваны на тэрміновую ваенную службу 45 прызыўнікоў. Яны папоўняць унутраныя войскі, сілы спецыяльнага прызначэння, пагранічныя і іншыя войскі беларускай арміі. Настрой у хлопцаў хвалюючы ад блізкіх перамен, але нічым не азмрочаны, па-даросламу засяроджаны. Праводзяць іх на службу блізкія і сябры. У добры шлях!

 

БРАКАНЬЕРЫ НА ГАРАДСКІМ ВОЗЕРЫ

А 12-й ночы 9-га мая супрацоўнікамі Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету былі затрыманы на гарадскім возеры двое браканьераў, жыхароў райцэнтра 1978 і 1980 года нараджэння.

У перыяд усеагульнага нерасту рыбы яны здабылі з выкарыстаннем трох стаўных сетак агульнай даўжынёй 67 метраў і гумовай лодкі 22 кг рыбы. Так, у браканьерскія сеткі трапілі 17 ляшчоў, 10 карасёў, шчупак, дзве плоткі і чатыры акуні рачныя. Навакольнаму асяроддзю такім чынам была нанесена шкода ў памеры 210 базавых велічынь, ці 5145 рублёў.

У дзеяннях так званых рыбакоў назіраецца састаў злачынства, якое прадугледжана часткай 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, таму на месца была выклікана следча-аператыўная група райаддзела міліцыі. Па згаданым факце вядзецца следства. Усе доказы супрацьзаконнага дзеяння, уключаючы і незаконны ўлоў, канфіскаваны.

На жаль, не пераводзяцца і аматары дзічыны. Так, раней супрацоўнікамі міжрайінспекцыі быў складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Мінска, ураджэнца Стоўбцаў, які ў паляўнічых угоддзях, на сельскагаспадарчым кукурузным полі паблізу вёскі Русаковічы займаўся незаконным паляваннем. Дазволу на паляванне ў яго не было, затое з сабой меў незарэгістраваную дробнакаліберную вінтоўку з 17-цю патронамі. Браканьер нічога не здабыў, таму што быў спынены супрацоўнікамі інспекцыі. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь, а таксама канфіскацыя паляўнічай зброі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *