Пошта «Праменя»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

ВУЧЫМСЯ ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

У Дзераўнянскай сярэдняй школе адбыўся конкурс даследчых работ, якія падрыхтавалі навучэнцы розных класаў па розных прадметах. Журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар школы М. М. Шумчык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С. І. Прыгожая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Г. І. Дзямянка, настаўнік хіміі С. У. Банцарэвіч, падвяло вынікі. Лепшыя работы прапанаваны для ўдзелу ў аналагічным раённым конкурсе.

Сваімі даследаваннямі падзяліліся наступныя навучэнцы: Яўгенія Калініна – па інфарматыцы, Надзея Пугач – па біялогіі, Лізавета Кузьміч – па рускай мове і геаграфіі, Станіслаў Звярок – па краязнаўстве, Максім Прыгожы – па матэматыцы, Юлія Грыгарцэвіч – па матэматыцы, Паліна Сяліцкая – па фізіцы, Юрый Бунчук і Кацярына Бець – па англійскай мове. Навучэнцы годна прадставілі свае даследчыя работы і занялі 8 прызавых месцаў.

Максім ПРЫГОЖЫ, член аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт»Дзераўнянскай СШ

 

НА ФЕСТЫВАЛЬ

Бацькі і дзеці былі запрошаны ў Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» на фестываль дзіцяча-бацькоўскай творчасці ART FECT.

На пляцоўцы была фотозона, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гульнявая зона, на якой праводзілі гульні лялькі мядзведзя і ваўка. Таксама ўсе жадаючыя маглі наведаць майстар-класы, паглядзець, як робіцца аквагрым.

Напрыканцы мерапрыемства было зроблена агульнае сэлфі. Усе фотаздымкі з фестывалю выкладвалі ў сацыяльныя сеткі пад агульным хэштэгам. А перад тым як развітвацца, усе госці станчылі флэшмоб.

Дзмітрый ЯНУШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *