Рыхтуй з вясны лыжы

Нумары Спорт

Напэўна, можна і так перафразіраваць вядомае выслоўе аб тым, калі, у якую пару рыхтаваць той ці іншы рыштунак. Тут жа размова нават пра выканаўцаў, майстроў справы, у даным выпадку спартыўнай.

Сезон для лыжнікаў – зіма. Пажадана, каб была яна снежнай і марознай. А пераможнага выніку можна дасягнуць, маючы належную фізічную падрыхтоўку. Таму і трэніруюцца сапраўдныя лыжнікі і зімой, і летам.

У стаўбчан баявая гатоўнасць. Гэта пацвердзілі абласныя спаборніцтвы па агульнафізічнай падрыхтоўцы і кросе сярод навучэнцаў ДЮСШ, якія спецыялізуюцца на лыжным спорце. Каманда Стаўбцоўскага раёна стала пераможцай. Гэта яшчэ раз пацвердзіла прафесійныя якасці трэнераў Эдуарда Варывоцкага і Валерыя Кузняцова з Наваколасава, а таксама Вольгі Арлоўскай, якая шчыруе ў Заямным. Яны ўмела шліфуюць таленты, каб у лыжнікаў са Стаўбцоўшчыны быў лёгкі ход.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *