І нітачка становіцца чароўнай

Культура Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

156-6На штогадовай выставе  работ майстроў народнай творчасці «Сонцаварот» у гэтым годзе адбыўся дэбют майстрыхі нітачнага дызайну Святланы Карніцкай. Гэта новы накірунак творчасці ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў нашым раёне, таму яе вельмі прыгожыя пано прыцягнулі ўвагу як наведвальнікаў выставы, так і саміх умельцаў.

Як аказалася, Святлана Карніцкая не толькі сама стварае гэтую прыгажосць, але і вучыць дзяцей ізанітачнаму дызайну і бісерапляценню ў Дзераўнянскай школе мастацтваў.

Святлана Іосіфаўна расказвае, што гэтыя творчыя задаткі ў яе ад маці і бабулі, якія вязалі кручком найпрыгажэйшыя мастацкія рэчы, умелі ўпраўляцца з саломкай, маглі сфантазіраваць шмат чаго і стварыць прыгажосць. Так што яе дзяцінства было напоўнена прыгожым святлом мастацтва.

Ізанітачны дызайн Святлана Карніцкая асвойвала самастойна, вывучаючы яго па кнігах і дапаможніках, наведвала майстар-класы ў Мінску, спасцігала сакрэты ўмельства ў творцаў, хто дасягнуў ужо ў гэтай справе вышынь і мог перадаць свой вопыт іншым.

Як расказвае Святлана Карніцкая, дзеці з цікавасцю наведваюць заняткі. Аб іх поспехах сведчыла падборка іх творчых работ з бісеру, якая дэманстравалася на раённай выставе.

Дзякуючы такім майстрам, якія вядуць урокі і гурткі па інтарэсах, многія віды мастацтва перадаюцца з пакалення ў пакаленне, эстэтычна выхоўваюць дзяцей і падлеткаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *