Нумар на доме

Акцыі Нумары

ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» заклікае жыхароў раёна прыняць удзел у раённай акцыі «Вот эта улица, вот этот дом», якая заклікана яшчэ раз звярнуць увагу на абазначэнне адрасных даных грамадзян, у першую чаргу – пажылога ўзросту з ліку адзінокіх і адзінока пражываючых, інвалідаў.

Акцыя будзе праводзіцца ў чэрвені-ліпені бягучага года, і тэрытарыяльны цэнтр просіць адгукнуцца і прыняць удзел у ёй сельскія выканаўчыя камітэты, установы адукацыі і арганізацыі, у якіх раней працавалі пажылыя людзі, а таксама іх працаздольных дзяцей, з тым, каб устанавіць на дамах таблічкі з нумарам дома, а пры неабходнасці – і з назвай вуліцы.

Тлумачыцца гэта тым, што 24 кастрычніка 2016 года кіраўніком краіны быў прыняты ўказ № 384, які прадугледжвае правядзенне ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка 2019 года перапісу насельніцтва. Нумар дома – гэта ідэнтыфікацыя будынка ў межах вуліцы або населенага пункта, і ён у тым ліку дапамагае своечасоваму аказанню экстраннай дапамогі. Галоўная задача перапісу – на аснове атрыманых даных правільна пабудаваць дэмаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя прагнозы развіцця нашай дзяржавы, якія закрануць пытанні размяшчэння працоўных рэсурсаў, фарміравання бюджэту, выдзялення сродкаў на ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт і т. п.

Важна, каб на кожным доме быў нумар.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *