Моладзь пад сцягам БРСМ

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Актывісты раённай арганізацыі БРСМ прынялі ўдзел у 43-м з’ездзе ГА «БРСМ», які яшчэ раз падкрэсліў яго значнасць у жыцці моладзі і грамадства.

– Дэлегацыя моладзі Мінскай вобласці сабралася напярэдадні ў абласным выканаўчым камітэце. Прывітаў нас намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сірэнка. Кожнай з раённых арганізацый было што прадставіць на гэты значны форум, а ў цэлым Мінская абласная арганізацыя БРСМ знаходзіцца сярод пераможцаў і фіналістаў такіх маштабных праектаў, як «100 ідэй для Беларусі», «Уладар сяла» і «Аўталэдзі», валанцёрскага руху «Добрае сэрца».

Дарэчы, сярод дэлегатаў з’езду была і фіналістка конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Анастасія Лапко, наша зямлячка. Яна ўрачыста перадала сцяг БРСМ, які разам з ёю пакараў вяршыні Эльбруса і Кіліманджара, у музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Члены БРСМ знаходзяцца ў цэнтры сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, а само грамадскае аб’яднанне зарэкамендавала сябе партнёрам дзяржавы, сімвалам яго будучага. Гэта падкрэслівалася ў прывітанні Прэзідэнта краіны ўдзельнікам злёту, якое перадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Наталля Качанава і віцэ-прэм’ер Васіль Жарко ўзнагародзілі лепшыя студэнцкія атрады, наймальнікаў, пярвічныя арганізацыі, актывістаў БРСМ.

На з’ездзе былі ўнесены змяненні ў Статут ГА «БРСМ», выбраны новы склад Цэнтральнага камітэта. Першым сакратаром ЦК абраны Дзмітрый Варанюк, які да гэтага працаваў першым сактаром Мінскай абласной арганізацыі БРСМ.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *