Захаваць пачуцці

Грамадства Нумары

394Перанесці Дзень закаханых на ўсё астатняе жыццё – такое жаданне ў маладых, якія прыйшлі ў ЗАГС  у Дзень закаханых.

– У гэты дзень выказалі жаданне зарэгістраваць свой шлюб тры пары, адна з іх –  урачыста, – расказала начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Надзея Картузава. – Маладым мы пажадалі захаваць пачуцці адзін да аднаго такімі ж сардэчнымі і  пяшчотнымі, як тыя, што  прывялі іх у ЗАГС.

Без сведак, з максімальнай канцэнтрацыяй на сваім, сакраментальным, абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі дзве пары: Анаcтасія Рубін з Засулля і яе суджаны Аляксандр Максімаў, грамадзянін Аўстраліі, і стаўбчане Наталля Кураш і Дзмітрый Комар. У трэцяй пары –  ураджэнкі вёскі Мясёнкаўшчына Анастасіі Ажгірэвіч і жыхара Мінскага раёна АндрэяСіўчыка – рэгістрацыя шлюбу праходзіла ўрачыста, з удзелам гасцей вяселля.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *