Лякарства ці допінг?

Ахова правапарадку Нумары

У красавіку на тэрыторыі раёна прайшоў першы этап спецыяльнай праграмы «Допінг», мэтай якой з’яўляецца папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў у сферы незаконнага абароту лекавых сродкаў.  

Як вядома, асобныя лекавыя прэпараты ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Іх, акрамя таго, можна вырабіць з лякарстваў саматужна, у падпольных лабараторыях.

У ходзе рэалізацыі праграмы супрацоўнікамі райаддзела міліцыі комплексна былі адпрацаваны лячэбна-прафілактычныя ўстановы, аптэкі. Праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і выяўленне крадзяжоў у працэсе захоўвання, транспарціроўкі і рэалізацыі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

У перыяд спецыяльнай праграмы злачынстваў у сферы легальнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі раёна не выяўлена. Аднак нельга забываць, што незаконнае захоўванне медыцынскіх прэпаратаў, якія ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, утварае склад злачынства, якое прадугледжана артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з ім незаконныя, без мэты збыту, выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсараў ці аналагаў караецца абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да пяці гадоў. За аналагічныя дзеянні, учыненыя з мэтай збыту, прадугледжана пазбаўленне волі ад пяці да васьмі гадоў і, магчыма, з канфіскацыяй маёмасці.

Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсары ці аналагі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за згаданае злачынства.

Просім усіх, каму што-небудзь вядома пра факты захоўвання, збыту і ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведаміць у райаддзел міліцыі па тэл.: 5-11-71, 5-11-98 або 5-19-15. Ананімнасць гарантуем.

Яўген КУРЫЛА,старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *