Зрабіце заказ у мадэльера

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

844У штаце камбіната бытавога абслугоўвання такая адметнасць – прынята на працу прафесійны мадэльер-канструктар з папярэднім вопытам работы ў сталіцы.

Ала Юшкевіч – прафесіянальны мадэльер штор. Яна не толькі фантазіруе мадэлі, а і прапаноўвае індывідульнае выкананне заказу пад інтэр’ер пэўнага пакоя. Больш таго, Ала Валянцінаўна асвойвае пашыў арыгінальных летніх сумак. Пробныя мадэлі з поспехам разышліся ў Мінску, куды працаўнікі бытавога абслугоўвання раёна пастаянна выязджаюць з таварам на кірмашы.

Традыцыя памяняць фіранкі перад светлым святам Вялікадня, пэўна ж, многіх прывядзе да Алы Юшкевіч. Асабліва арыгінальныя кухонныя фіранкі. Узоры іх можна ўбачыць на выставе ў будынку Дома быту і фірменным магазіне «Лаян».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *