З экстрымам і воднай феерыяй

Нумары РАНС інфармуе

090618a

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей на гарадскім стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах прайшоў заключны этап акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!». Мерапрыемства прапанаваў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме.

Пачалося ўсё з урачыстай часткі. Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі розных службаў: аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, вытворчага ўпраўлення «Стоўбцыгаз», цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела ДАІ райаддзела міліцыі. Кожны з выступоўцаў не проста павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак са святам і з надыходам летніх канікулаў, але і нагадаў, што канікулы – гэта час адпачынку не толькі цікавага і вясёлага, але, у першую чаргу, бяспечнага. Ноткі творчасці ўнеслі ў праграму навучэнцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, а выратавальнікі напоўнілі яе экстрымам – прадэманстравалі, як вядзецца выратаванне людзей з шматпавярховых дамоў. Акрамя таго, было патушана ўмоўнае загаранне і не абышлося без воднай феерыі.

Традыцыйна для прысутных працавалі конкурсныя пляцоўкі, на якіх удзельнікі маглі праверыць свае веды ў вобласці бяспекі, экіпіравацца ў сапраўдную баёўку і адчуць сябе выратавальнікам, «паганяць» на машынах і атрымаць карысныя падарункі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *