Фэст экскурсаводаў у райцэнтры

Год малой родины Мае родныя Стоўбцы Нумары

090618c

Да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін быў прыўрочаны Фэст экскурсаводаў, які адбыўся ў Стоўбцах.

Другі год запар, дзякуючы сябрам стаўбцоўскай раённай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», фэст збірае прыхільнікаў гісторыі ў Стоўбцах.

Першую экскурсію па стаўбцоўскай чыгуначнай станцыі з назвай «Стоўбцы як першая станцыя Заходняй Еўропы» правёў малады і таленавіты краязнавец Кастусь Нашчынец. Ён не першы год займаецца вывучэннем гісторыі міжваеннага перыяду, мытнага кантролю і траспартных зносін таго часу.

На наступны дзень Людміла Назаранка працягнула распачатую на мінулым фэсце экскурсію з тэмай «Даваенная архітэктура Стоўбцаў». Краязнавец з задавальненнем распавяла пра кожны будынак і пра кожны архітэктурны элемент даваеннай забудовы горада.

Прыемна адзначыць, што акрамя мясцовых жыхароў прысутнічалі экскурсанты з іншых гарадоў і нават краін. У ліку іх – былы памочнік амерыканскага пасла ў Рэспубліцы Беларусь Джон Кунстадтар. Сваю любоў да Беларусі Джон перадае праз аб’ектыў фотакамеры. Ён робіць выдатныя здымкі нашай Радзімы, яе жыхароў і іх культур. Кунстадтар дасканала ведае беларускую мову і насіў вышыванку да таго, як гэта стала трэндам. Свой сайт з фотаздымкамі нашай краіны ён вядзе на дзвюх мовах: англійскай і беларускай. Спадзяёмся, што ў наступны ілюстраваны альбом фатографа ўвойдуць і краявіды любай нашым сэрцам Стаўбцоўшчыны.

Павел САВІЦКІ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *