З моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь

Нумары Тэма тыдня

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня падчас перагавораў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа.

«Нас вельмі радуе, што мы безагаворачна падтрымліваем адзін аднаго ў любой сітуацыі. Ніколі не аглядваемся на рэакцыю і меркаванні іншых, калі размова ідзе аб незалежнасці і суверэнітэце дзяржаў. Упэўнены, што з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь, якая з’яўляецца вашым верным саюзнікам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў гатоўнасць Кітая заўсёды быць надзейным сябрам і партнёрам Беларусі. «Мы гатовы спалучыць наша развіццё з развіццём Беларусі», – сказаў Старшыня КНР.

Сі Цзіньпін таксама ўспомніў сваю першую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. «Мы з першага моманту знаёмства як даўнія сябры. Мы ўвесь час звяраем гадзіннікі па пытаннях развіцця адносін, тэматыцы, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс, пастаянна надаём новы імпульс развіццю двухбаковых адносін. Я гатовы і ў далейшым падтрымліваць такія цесныя кантакты», – заявіў лідар Кітая.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *