Пацярпеў трэцякласнік

Нумары Увага - дзецям

Летнія канікулы толькі пачаліся, а ўжо, на жаль, ёсць пацярпелы на дарозе школьнік.

6-га чэрвеня каля 17.30 малалетні веласіпедыст, які нядаўна закончыў трэці клас СШ № 3 г. Стоўбцы, выехаў з вуліцы Клімука на вуліцу Скарыны і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд-гэлаксі». Дзіця атрымала траўмы, з якімі шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Вадзіцель знаходзіўся, як адзначаюць у аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі, у цвярозым стане, яго вадзіцельскі стаж перавышае чатыры дзясяткі гадоў.  

Па згаданым дарожна-транспартным здарэнні вядзецца разбіральніцтва. У выпадку ўстанаўлення віны дзіцяці будуць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці да яго бацькоў.

Як вядома, веласіпедысты, як і іншыя ўдзельнікі дарожнага руху, павінны падпарадкавацца правілам дарожнага руху, у прыватнасці прадастаўляць перавагу руху тым, хто рухаецца па галоўнай дарозе. Вельмі важнае патрабаванне, на якое неабходна яшчэ раз звярнуць увагу бацькоў: можна выязджаць на веласіпедзе на дарогу толькі пры дасягненні 14-гадовага ўзросту.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *