Прафілактыка – сродак выратавання

Нумары Пракурорскі нагляд

Нагляд за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе ахову жыцця людзей на вадзе, з’яўляецца адным з напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры.

На рэспубліканскім узроўні прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы жыцця людзей на водах. Асноўны сярод іх – Правілы аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 № 1623. Правілы вызначаюць парадак арганізацыі аховы жыцця людзей на водах і ўмовы карыстання воднымі аб’ектамі на тэрыторыі рэспублікі. У Правілах занатавана, што ахова жыцця людзей на водах ажыццяўляецца выратавальнымі станцыямі і выратавальнымі пастамі – шляхам аказання дапамогі тым, хто церпіць бедства на вадзе, а таксама выканаўчымі камітэтамі і арганізацыямі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах».

Прафілактыка – асноўны сродак папярэджання гібелі людзей на водах. Пры выкананні элементарных мер бяспекі чалавек можа захаваць жыццё сабе і тым, хто побач. Правіламі ўстаноўлена, чаго нельга рабіць адпачываючым: купацца ў забароненых для купання месцах рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў; забруджваць і засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках і парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон; распіваць на пляжы спіртныя напіткі; заплываць за буйкі і іншыя знакі, якія абазначаюць зоны купання; падплываць да суднаў (маторных, з ветразямі, вёславых лодак) і іншых плавальных сродкаў, узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы; скакаць у ваду з лодак, катараў, прычалаў і іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэтаў; выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і рыштунак не па прызначэнні; плаваць на дошках, лежаках, бярвеннях, аўтакамерах, надзіманых матрацах; арганізоўваць у вадзе гульні, якія звязаны з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, а таксама ўчыняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку; падаваць фальшывыя знакі трывогі; пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду; мыць на пляжы бялізну і купаць жывёлу.

Пры выкананні Правіл аховы жыцця людзей на водах адпачынак прынясе толькі карысць і асалоду.

Дар’я АНІШЧУК,памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *