Курыць – сябе губіць

Медыцына Нумары

Апошнія даследаванні паказалі, што з кожным годам колькасць людзей, хворых на такое захворванне, як рак пасля курэння, значна павялічваецца. Многія мужчыны і жанчыны працягваюць курыць, нягледзячы на павышэнне цэн на тытунёвую прадукцыю, на шкоду для здароўя. Мала хто задумваецца аб выніках, якія могуць быць ад рэгулярнага курэння. Статыстыка паказвае, што ў 90 выпадках са 100 людзі, якія кураць, паміраюць раней як мінімум на 10 гадоў, чым тыя, хто не мае гэтай шкоднай звычкі.

З кожным годам колькасць людзей, якія кураць, павялічваецца, як павялічваецца колькасць тых, хто хварэе на рак. І гэта не выпадковасць. Можна падумаць, што гэта няпраўда, таму што шмат людзей паміраюць ад раку, пры гэтым ні разу не паспрабаваўшы ўдыхнуць тытунёвы дым. Аднак патрэбна ўлічваць, што нават пасіўнае курэнне можа выклікаць гэтае страшнае захворванне. Менавіта па гэтай прычыне ў многіх краінах забараняецца курыць у грамадскіх месцах.

Часцей за ўсё ў курыльшчыкаў назіраецца рак лёгкіх, горла, а таксама ротавай поласці. Як паказалі даследаванні вучоных, рак лёгкіх ад курэння ўзнікае амаль у 100 працэнтах выпадкаў. Усяго толькі 0,5 працэнта тых, хто захварэў на рак лёгкіх, не курылі. Узнікненне новаўтварэнняў на лёгкіх, у горле і ротавай поласці напрамую залежыць ад колькасці выкураных у дзень цыгарэт, а таксама ад глыбыні ўдыхання тытунёвага дыму. Акрамя таго, на развіццё хваробы ўплывае працягласць гэтай шкоднай звычкі. Часам людзі, якія пачынаюць курыць з падлеткавага ўзросту, не дажываюць нават і да 50 гадоў.

Калі размова ідзе пра рак ротавай поласці, то рызыка захварэць на рак у тых, хто курыць, у параўнанні з тымі, хто не курыць, узрастае ў чатыры разы.

Прывядзём асноўныя прыметы раку. Першыя сімптомы з’яўляюцца дастакова рана, што можа выратаваць пацыентаў ад немачы. Прыметы развіцця паталогіі могуць быць самыя розныя. Калі курыльшчык пачынае адчуваць боль унутры грудзей, патрэбна адразу ж наведаць урача. Гэты сімптом з’яўляецца на самых ранніх стадыях. Яшчэ адным знакам можа быць празмерны кашаль. Адразу гэта кашаль сухі, а потым змяняецца на часты з выдзяленнем гнойнай слізі, а часам нават і з крывёю. Яшчэ адным сімптомам з’яўляецца кровахарканне, якое з’яўляецца на позніх стадыях хваробы.

Калі пацыент заўважыў, што ў яго з’явілася задышка, таксама патрэбна наведаць урача. Калі новаўтварэнне дасягае вялікіх памераў, яно закрывае прасвет бронхаў і абцяжарвае дыханне.

І апошняе, што павінна непакоіць курыльшчыка, гэта пагаршэнне самаадчування. Можа назірацца рэзкая страта вагі, стамляльнасць, бяссонніца, узнікненне частых запаленчых працэсаў у арганізме.

Сімптомы раку немагчыма з чым-небудзь зблытаць, яны праяўляюцца вельмі моцна. Нягледзячы на жаданне прыняць чарговую дозу нікаціну, патрэбна памятаць, што кожная цыгарэта разбурае ваш арганізм знутры.

Анастасія ЦЯРЭШКА,урач-анколаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *