Герб і флаг горада Стоўбцы

Год малой родины Мае родныя Стоўбцы Нумары

230618c

Гісторыя горада ўвасоблена ў графіцы і каляровай гаме герба. На ім у залацістым полі шчыта адлюстраваны блакітны слуп, а таксама белы паруснік – сярэбраная віціна.

Слуп па форме сімвалізуе назву горада Стоўбцы. Згодна з паданнем, яна паходзіць ад існавання слупкоў, укапаных па ўзбярэжжы Нёмана для прычальвання гандлёвых суднаў.

Віціны складалі аснову рачнога флоту, які дастаўляў грузы па суднаходнай рацэ ў парты суседніх дзяржаў, звязваючы такім чынам беларускія землі з часткай расійскіх, украінскіх, а таксама з Літвой, Польшчай і іншымі краінамі Заходняй Еўропы. Віціны будаваліся пераважна ў мястэчках Стоўбцы і Свержань.

Блакітны колер на гербе сімвалізуе раку Нёман, якая са старажытнага часу з’яўлялася буйной транспартнай артэрыяй Усходняй Еўропы і вызначыла развіццё горада Стоўбцы і населеных пунктаў раёна.

Як вызначана нарматыўным актам, сцяг Стоўбцаў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох вертыкальных палос: дзвюх жоўтага колеру, размешчаных па краях (шырыня кожнай у 1:4 даўжыні полкі), і цэнтральнай часткі блакітнага колеру (шырыня ў 1:2 даўжыні полкі).

Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга складаюць 1:2. У цэнтральнай частцы пейзажу намалявана белая віціна.

Элементы герба і сцяга – «слуп», «віціна» – і іншыя сімвалы блізкія да падзей з гісторыі горада, якія дапаўняюць інфармацыю аб унікальнасці Стоўбцаў і раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *