Гісторыя горада – біяграфіі многіх пакаленняў стаўбчан

Год малой родины Мае родныя Стоўбцы Нумары

230618a

20 чэрвеня 1593 г. – дата першага пісьмовага ўпамінання мястэчка Свержна Мінскага ваяводства, якое ў першай трэці XVII стагоддзя стала Стоўбцамі.

1623 г. – Аляксандрам і Софіяй Слушкамі заснаваны ў Стоўбцах касцёл і кляштар дамініканцаў.

1669 г. – Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне кірмашу на дзень Святых Трох Каралёў.

1700-1721 гг. – падчас Паўночнай вайны горад перажыў моцныя разбурэнні.

1726 г. – у Стоўбцах пабудавана гарадская ратуша.

1728 г. – памесце набывае граф Чартарыйскі, і Стоўбцы становяцца цэнтрам графства.

1729 г. – Стоўбцы атрымалі Магдэбургскае права.

1793 г. – пасля другога раздзелу Рэчы Паспалітай Стоўбцы ўвайшлі ў састаў Расійскай імперыі.

1799 г. – на Нёмане пабудаваны мост, які звязаў Стоўбцы з Новым Свержанем і дарогамі на Нясвіж і Мір.

1825 г. – заснавана царква Святой Ганны.

1869 г. – заснавана Стаўбцоўскае вучылішча для хлопчыкаў.

1870 г. – на чыгуначнай станцыі Стоўбцы пачалося будаўніцтва вакзала.

1874 г. – у Стоўбцах адкрылася фабрыка па вырабе запалак.

1909 г. – адкрыта Стаўбцоўскае чатырохкласнае гарадское вучылішча, у 1910-1912 гг. у ім вучыўся Кандрат Крапіва.

1914 г. – уведзена ў строй першая ў Стоўбцах электрастанцыя Кітаевіча.

14-16 лістапада 1917 г. – надзвычайным з’ездам салдатаў 2-й арміі Заходняга фронту ў Стоўбцах устаноўлена Савецкая ўлада.

18 сакавіка 1921 г. – паводле Рыжскага мірнага дагавору тэрыторыя Стаўбцоўшчыны адышла да Польшчы, створаны Стаўбцоўскі павет Навагрудскага ваяводства.

4 жніўня 1924 г. – захоп савецкім партызанскім атрадам на чале з С. А. Ваўпшасавым стаўбцоўскай турмы і вызваленне дзеячаў ЦК КПЗБ.

1936 г. – у Стоўбцах адкрылася гімназія.

17 верасня 1939 г. – у першы дзень вызваленчага паходу Чырвонай Арміі вызвалены г. Стоўбцы.

22 верасня 1939 г. – выйшаў першы нумар газеты «Знамя» (з другога нумара – «Голас селяніна»).

15 студзеня 1940 г. – створаны Стаўбцоўскі раён Баранавіцкай вобласці.

28 чэрвеня 1941 г. – горад Стоўбцы і раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

1941-1943 гг. – расстрэлы гітлераўцамі яўрэйскага насельніцтва Стоўбцаў і навакольных вёсак.

1941 г., восень – пачалася дзейнасць Стаўбцоўскага патрыятычнага падполля.

1943 г. – разгарнулі дзейнасць Стаўбцоўскія падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ.

2 ліпеня 1944 г. – Стоўбцы вызвалены ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.

1944 г., другая палова – аднавілі работу лесазавод, прамкамбінат, чыгуначнае дэпо і іншыя прадпрыемствы.

1949 г. – даў першую прадукцыю Стаўбцоўскі харчовы камбінат.

1949 г. – адкрыта Стаўбцоўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

8 студзеня 1954 г. – Стаўбцоўскі раён уключаны ў склад Мінскай вобласці.

1958 г. – пачала працаваць Стаўбцоўская музычная школа, сёння – школа мастацтваў.

1960 г. – адкрыты Дом піянераў, сёння – Дом творчасці дзяцей і моладзі.

1962 г. – пачаліся заняткі ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы.

1965 г. – у маі, да 20-годдзя Вялікай Перамогі, адкрыты мемарыяльны комплекс на плошчы Бессмяротнасці.

1965 г. – завершана будаўніцтва раённай бальніцы, дзе было адкрыта 10 аддзяленняў.

1972 г. – заснаваны Коласаўскі мемарыяльны заказнік, у які ўвайшлі мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

1982 г. – 1 верасня адкрыта СШ № 3 г. Стоўбцы.

1993 г. – выпушчана першая дэталь у цэхах філіяла Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах.

2001 г. – рашэннем Міжнароднага камітэта міру Стоўбцы абвешчаны Горадам Міру.

6 лістапада 2015 года – уведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *