Падпісчыкі «Праменя» заўсёды ў лідарах

На сувязі - рэдакцыя Нумары

270618c

Актыўнасцю вызначылася акцыя «Абласны і раённы дзень падпісчыка», якая на мінулым тыдні прайшла ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна.

Па добрай традыцыі падпісчыкі спяшаліся на пошту, каб аформіць падпіску на газеты і часопісы на трэці квартал. У іх карысталіся попытам «Настаўніцкая газета» і «Медыцынскі веснік», «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня», «Аргументы і факты» і «Садавод-агароднік», дзіцячыя выданні, але ў бясспрэчных лідарах была раённая газета «Прамень». Толькі ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі падчас акцыі яе выпісалі больш за 40 чалавек. Асобныя падпісчыкі афармлялі падпіску на «раёнку» не на трэці квартал, а адразу на другое паўгоддзе. У зале для кліентаў было выдзелена дадатковае рабочае месца аператара сувязі – за ім працавала Ніна Кісель. Малады работнік з ахвотай дапамагала наведвальнікам падабраць патрэбнае выданне і хутка ажыццявіць разлікі за яго. Для сваіх кліентаў пошта прадугледзела ў гэты дзень падарункі – можна было выбраць часопіс для гаспадыняў, сямейнага чытання, з анекдотамі, жартамі і т. п.

Рэдакцыя раённай газеты «Прамень» таксама не засталася ўбаку. Па выніках дня падпісчыка чарговы раз былі разыграны пяць экзэмпляраў бясплатнай квартальнай падпіскі на нашу газету. Сярод шчасліўчыкаў аказаліся сем’і стаўбчан Кавецкіх (вуліца 17 Верасня), Семянякаў (вуліца Энгельса, 5), Ельяшэвічаў (завулак Гайдука) і Кухаравай (вуліца Садовая), а таксама сям’я Ксяневічаў з Мікалаеўшчыны (вуліца Піянерская). Віншуем пераможцаў і жадаем кожнаму з падпісчыкаў раённай газеты не губляць сувязь са сваімі землякамі, сваёй малой радзімай, і ў гэтым, несумненна, дапаможа газета «Прамень». Выпісвайце яе і будзьце ў курсе жыцця раёна!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *