Сёння – Дзень работнікаў спажывецкай кааперацыі

Ганаруся сваёй прафесіяй Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

У дружнай камандзе

У райспажыўтаварыстве на сучасны момант на розных участках – за прылаўкамі магазінаў і кафэ, у вытворчых цэхах, за рулём спецыяльных машын, за экранамі камп’ютараў, на складах і іншых рабочых месцах працуюць 450 працаўнікоў. Кожны год калектыў папаўняецца маладымі кадрамі. І сёлета чакаюць на працу трох прадаўцоў і двух павароў. Падрыхтоўцы кадраў надаецца вялікая ўвага, таму што работа ў сістэме спажывецкай кааперацыі патрабуе спецыяльна падрыхтаваных спецыялістаў.

Прафесійнае свята дае магчымасць адзначыць лепшых, падвесці вынікі работы і нацэліць калектыў на новыя поспехі.

Белкаапсаюз парадаваў працаўнікоў стаўбцоўскага райспажыўтаварыства ўзнагародамі. Начальнік аддзела арганізацыі гандлю прамысловымі таварамі Лідзія Далідовіч узнагароджана нагрудным знакам «40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі». Намеснік старшыні райспажыўтаварыства па ідэалагічнай рабоце Галіна Душэўская ўзнагароджана знакам «30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі». Ганаровую грамату Белкаапсаюза атрымала начальнік аддзела цэн Марына Дземідовіч. Лепшыя працаўнікі адзначаны таксама ўзнагародамі Мінскага аблспажыўтаварыста: ганаровыя граматы атрымалі вядучы таваразнаўца аддзела арганізацыі гандлю прамысловымі таварамі Галіна Біюць, прадавец 6 разраду магазіна аграгарадка Рубяжэвічы Тэрэса Рыдлінская, загадчыца вытворчасці аддзела грамадскага харчавання Іна Александровіч, бухгалтар Святлана Дземідовіч.

Ганаровай граматы Мінскага аблвыканкама ўдастоена майстар-повар Таісія Танакова. Ганаровая грамата райвыканкама ўручана начальніку сектара рынку Святлане Чэмка. Начальнік аддзела грамадскага харчавання Жанна Галаўко адзначана падзякай райвыканкама.

20 лепшых працаўнікоў узнагароджаны граматамі райспажыўтаварыства.

Гэтыя святочныя дні ўнеслі прыемны настрой у нялёгкія будні працаўнікоў спажывецкай кааперацыі, у якіх выхадныя – па графіку, і рэжым работы захоплівае позні вечар, калі рабочы час у іншых сферах закончаны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

«Сельскаялаўка«

НаплошчахадміністрацыйнагабудынкаААТ «Дзераўное» адчыніўсяўласнымагазінпадназвай «Сельскаялаўка». У гэтым памяшканні, дзе раней размяшчаўся кінапраектар, папярэдне быў зроблены адмысловы рамонт, завезена неабходнае абсталяванне. Падчас урачыстага адкрыцця яго загадчыцы Чаславе Гаптар быў уручаны сімвалічны ключ з пажаданнямі паспяховай работы. Гандлёвая кропка карыстаецца ў насельніцтва высокім попытам. Прадавец Галіна Рысявец прапануе пакупнікам даволі шырокі асартымент харчовых тавараў, якія закупляюцца ў розных вытворцаў. Мясныя і малочныя вырабы завозяцца з прадпрыемстваў, якім таварыства пастаўляе сваю прадукцыю – ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» і ААТ «Клецкая крыначка». Работнікам гаспадаркі тавары адпускаюцца ў лік заработнай платы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *