Рыхтуемся да ўборкі ўраджаю

Нумары У райвыканкаме

На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю 2018 года.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю намесніка начальніка ўпараўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Івана Загдая, райвыканкам адзначае, што ў бягучым годзе ў сельгаставарыствах усіх формаў уласнасці належыць убраць 21 917 гектараў збожжавых і збожжабабовых культур, 3261 гектар рапсу, 48 гектараў азімай свірэпіцы на насенне.

Для выканання такіх задач у кожнай гаспадарцы распрацаваны план правядзення ўборачных работ, створаны рабочыя звенні для ўсіх тэхналагічных працэсаў, вызначаны аб’ёмы, назначаны адказныя асобы. Пад ураджай 2018 года было пасеяна 12 593 гектары збожжавых культур і 3489 гектараў азамага рапсу. Захавалася да ўборкі 12 175 гектараў азімых збожжавых. Вясной 2018 года было пасеяна 9678 гектараў ранніх яравых збожжавых і збожжабабовых культур. Па стане на 19 чэрвеня 2018 года захавалася 9593 гектары. Асноўнай прычынай гібелі азімага рапсу паслужылі нізкія тэмпературы ў вясенне-зімовы перыяд. Гібель азімых і яравых збожжавых адбылася з-за дэфіцыту вільгаці ў глебе. Паводле даных Стаўбцоўскай метэастанцыі, за перыяд з 1 красавіка па 18 чэрвеня выпала 67 мм ападкаў пры норме 147 мм, что склала 45,6%.

Паводле папярэдніх ацэнак спецыялістаў і прагнозаў вучоных, ураджайнасць масланасення рапсу і збожжавых на 25-30% ніжэйшая за ўраджайнасць мінулага года.

Выкананне рэжымаў тэхналогіі апрацоўкі ўсіх культур праводзяць тэхнолагі палёў ААТ «Агранёманскі» І. Скварчэўскі, ААТ «Вялікі Двор» Г. Бязушка, ААТ «Вішнявецкі-агра» Л. Новік, ААТ «Жацерава» І. Леўкавец, ААТ «Радзіма Якуба Коласа» А. Чандакоў.

З запланаванага валавога збору гаспадаркам неабходна паставіць у лік дзяржзаказу 9720 тон збожжа, засыпаць 9380 тон насення збожжа. На гэтыя мэты было высеена насенне вышэйшых рэпрадукцый збожжавых і збожжабабовых культур на плошчы 9578 гектараў. Акрамя таго, для сортазмены гаспадаркі раёна закупяць дадаткова 300 тон насення «эліты» ці «суперэліты». Гэта поўнасцю забяспечыць патрэбнасць раёна ў насенні.

Для правядзення ўборачных работ у раёне будзе задзейнічана 95 збожжаўборачных камбайнаў. На ўборцы рапсу плануецца выкарыстаць 46 адзінак з рапсавымі сталамі. Для перавозкі намалочанага збожжа спатрэбіцца 81 адзінка тэхнікі. Штодзённы намалот у сярэднім складзе 3,5-4,5 тысячы тон збожжа. Для яго апрацоўкі ў раёне ёсць 26 адзінак збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў. У той жа час да пачатку ўборачных работ шасці гаспадаркам неабходна пагасіць запазычанасць за спажыты газ, бо падача газу адключана за нявыплату.

Уборачная плошча збожжавых, рапсу і свірэпіцы ў цэлым складае 25 223 гектары. Для прасавання саломы ёсць 43 прэсы. У сярэднім па раёне патрэбна 29 дзён для прасавання саломы.

Раённы выканаўчы камітэт даручыў упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама да 5 ліпеня 2018 года завяршыць прыёмку ўсёй збожжаўборачнай тэхнікі, правесці абарону з кожнай сельгасарганізацыяй па пытанні арганізацыі работы па прасаванні і адвозцы саломы.

У рабоце пасяджэння райвыканкама прымалі ўдзел старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама Андрэй Тараруеў, начальнік Мінскай абласной інспекцыі «Дзяржтэхнагляд» Валерый Злотнік, пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук, старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *