Актыўныя дружыннікі заахвочаны

Нумары Соцыум У калектывах Стаўбцоўшчыны

49-f

Вынікамузаемадзеяннярайаддзеламіліцыіідобраахвотныхдружынсталаспыненне 110 адміністрацыйныхправапарушэнняў, утымлікуамальтрэцяйчасткііх – зудзеламдобраахвотнайдружыныфіліялаААТ «ККХ «Мінскіматорнызавод» уг. Стоўбцы. АнарахункудружыныРУП «СтаўбцоўскаеАКС» – выяўленненаркатычнагарасадніку, пасадкаўканопляўнаплошчы 50 м2, вагаякіхпацягнуланапаўсотнюкілаграмаў.  

Гэтыя і іншыя факты былі агучаны на пасяджэнні раённага штаба добраахвотных дружын, на якім былі падведзены вынікі работы за 2017 год. Адкрыла і вяла пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая.  

За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку ў Стоўбцах, у тым ліку пры правядзенні масавых грамадскіх мерапрыемстваў, адзначаны падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама з грашовым узнагароджаннем камандзіры Наталля Жаўнерчык (філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы), Іван Бакульманаў (ДБУП «ПМК-233»), Генадзь Пальчэўскі (філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга»), Валерый Бохан (РУП «Стаўбцоўскае АКС»).

На тэрыторыі раёна зарэгістраваны і дзейнічаюць 18 добраахвотных дружын (сем – у горадзе, 11 – у сельскіх населеных пунктах), у якія ўваходзяць 112 дружыннікаў. Яшчэ 26 членаў добраахвотнай дружыны супрацоўнічае з аддзелам ДАІ райаддзела міліцыі. Іх дзейнасць пабудавана на аснове Закона «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» у адпаведнасці з «Прыкладным палажэннем аб добраахвотнай дружыне» і «Тыпавым палажэннем аб парадку афармлення і дзейнасці пазаштатных супрацоўнікаў праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь».

Члены гарадскіх добраахвотных дружын ажыццяўляюць дзяжурствы па ахове грамадскага правапарадку ў адпаведнасці з графікамі, якія зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам. Яны таксама прымаюць актыўны ўдзел у рэйдавых і іншых мерапрыемствах па недапушчэнні ўчынення злачынстваў, спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў. У ходзе гэтых мерапрыемстваў яны нясуць сумесныя дзяжурствы з супрацоўнікамі ДАІ, участковымі інспектарамі міліцыі, участковымі інспектарамі інспекцыі па справах непаўналетніх, нарадамі патрульна-паставой службы.

Прысутны на пасяджэнні старшы інспектар па дазвольнай рабоце райаддзела міліцыі Аляксандр Пархімовіч падкрэсліў: «Прыцягненне грамадскасці і грамадзян для забеспячэння грамадскага парадку на тэрыторыі раёна з’яўляецца важным складаемым у рабоце райаддзела міліцыі, канчатковай мэтай якой з’яўляецца прававое выхаванне грамадзян».    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,

фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *