Быць салдатам закону

Грамадства Нумары

image_pdfimage_print

Па традыцыі, напярэдадні Дня міліцыі ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу супрацоўнікаў органаў правапарадку.

На гэты раз супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў неслі святочнае «дзяжурства», аздобленае, адпаведна, толькі прыемнымі віншавальнымі «здарэннямі» і ўшанаваннем лепшых. Акрамя дзеючых супрацоўнікаў, у зале сабраліся іх блізкія, шаноўныя ветэраны міліцыі.

Адкрыў мерапрыемства начальнік райаддзела Аляксандр Гладун. Са словамі ўдзячнасці да вартавых  правапарадку звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі. Павіншаваць калег з прафесійным святам прыбыў і раённы ваенны камісар Вячаслаў Воранаў.

На непарыўнасці традыцый пераемнасці ў міліцэйскім калектыве зрабіў акцэнт старшыня ветэранскай арганізацыі работнікаў міліцыі Анатоль Драбовіч. Сёлета спаўняецца 10 гадоў з дня стварэння гэтай арганізацыі. Яе рады папаўняюцца, а ветэраны гатовы дзяліцца вопытам з тымі, хто сёння прыходзіць на службу ў міліцыю. Асаблівая пашана напярэдадні 8 Сакавіка была жанчынам-ветэранам міліцыі – ім маладыя супрацоўнікі ўручылі кветкі. Кветкі і падзячны ліст былі ўручаны матулі намесніка начальніка аддзела ДАІ Аляксандра Вайтовіча –  за бездакорную службу сына, партрэт якога занесены на раённую Дошку гонару.           

З падарункамі прыйшлі на ўрачыстасць прадстаўнікі карэкцыйнага-развіваючага цэнтра і рэабілітацыі. З гэтай сацыяльнай установай райаддзел міліцыі звязваюць даўнія шэфскія сувязі.

Сімвалічным і прыгожым акордам свята, якое не абышлося без майстэрства работнікаў культуры, сталі стартавы і фінальны нумары. Пад воплескі залы прагучалі песні ў выкананні тых, каго называюць  салдатамі закону: Алы Сцефановіч, Юліі Белавусавай, Андрэя Васіна і Мікалая Белавусава.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *