З удзелам оперупаўнаважанага

Нумары Раённыя навіны

26 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, раённы камітэт БРСМ арганізаваў адкрыты дыялог – «Супраць наркотыкаў, за – жыццё!» Яго ўдзельнікамі сталі школьнікі, члены студэнцкага экалагічнага атрада «Ініцыятыва».

У мэтах прафілактыкі для іх былі паказаны адмысловыя ролікі. Старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі Яўген Курыла прывёў канкрэтныя факты, нагадаў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, якая прадугледжана заканадаўствам рэспублікі за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Перад школьнікамі выступілі псіхолаг цэнтра здароўя дзяцей і падлеткаў цэнтральнай раённай бальніцы Вераніка Кіпець, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *