Цудоўныя дзянькі ў “Эрудыце”

Адукацыя Нумары Увага - дзецям

50-e

Аздараўленчыя лагеры дзённага адпачынку дзяцей “Рамонак”, “Равеснік” і “Эрудыт” пад гучным дэвізам рэспубліканскай акцыі “Зробім лета бяспечным разам!” дзейнічалі з 1 па 21 чэрвеня  ў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы”. 22 выхаванцы лагера “Эрудыт” для высокаматываваных да вучэбнай дзейнасці вучняў наведвалі заняткі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Інфарматыка”, “Хімія”, “Руская мова”, “Англійская мова”, а таксама заняткі  “Шахматы”, якія выкладалі настаўнікі нашай установы адукацыі. Дзеці бавілі свой час праз вясёлыя, творчыя і пазнавальныя віктарыны, гульні-трэнінгі, гадзіны дыскусій і абмеркавання, квэсты, праектныя майстэрні, алімпіяды і гутаркі, бліц-апытванні, час спорту і здароўя, спартыўныя спаборніцтвы, акцыі і працоўныя дэсанты, фотавернісаж, завочныя падарожжы, дызайн-клубы, інтэрактыўныя гульні. 18 тэматычных дзён праходзілі пад назвамі “Я хацеў бы прапанаваць”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, “Дзень аховы навакольнага асяроддзя Беларусі”, «Акадэмія бяспекі”, “Здаровым быць здорава!”, “Краіна дзяцінства”, “Закон і падлетак”, “Мы за жыццё без шкодных звычак”, “Востраў скарбаў”, “Дзень фантазій, творчасці і гумару”. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружнай кампаніяй выпякалі піцу, пірагі, стваралі непаўторныя  вырабы з паперы, з салёнага цеста. Выхавацелі лагера разам з дзецьмі ладзілі“Куток бяспекі”, якая перыядычна абнаўлялася на працягу змены.

Выхаванцы сустрэліся з прадстаўнікамі розных устаноў: рэдактарам газеты «Прамень” Н. Л. Астрэйка,  менеджэрам  ЦБУ № 624 Філіяла ААТ “АСБ Беларусбанк” Т. В. Курдун, інструктарам-валеолагам ДУ “Стаўбцоўскі РЦГіЭ” П. П.  Чапскай, педагогам-псіхолагам ДУА “СШ № 3 г. Стоўбцы” М. В. Жывіцкай, бібліятэкарамі школы В. П. Гавака і Ж. Ф. Дубовік у гульні-падарожжы “Крок за крокам па роднай Беларусі”, пратаіерэем Віталіем прыхода храма Уваскрасення Хрыстова г. Стоўбцы і іншымі.

Поўнымі ўражанняў засталіся ў памяці экскурсіі на гарадскі стадыён “Юнацтва” для ўдзелу ў акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”,  у РУП “Белпошта”, у Мемарыяльны музей-сядзібу Якуба Коласа “Акінчыцы”, на чыгуначную станцыю “Стоўбцы”, у гарадскі парк “Дружба народаў”. На плошчы Бессмяротнасці вучні ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам, вызваліцелям раёна. Цёплыя пажаданні, смачныя пачастункі, сувеніры і фота на памяць, успаміны аб цудоўных дзяньках у “Эрудыце” застануцца і, спадзяюся, абавязкова ўспомняцца пры сустрэчы 1 верасня.

Алена НАУМОВІЧ,
начальнік лагера “Эрудыт”

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *