Беларусь плануе пашырыць асартымент пастаўляемай у Кітай сельгаспрадукцыі

Нумары Тэма тыдня

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло паведаміў журналістам: «Плануем пашырыць асартыментны пералік беларускай харчовай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Кітай. Прывяду прыклад. Нашы птушкафабрыкі адкрыты для паставак тушкі ў Кітай. Цяпер мы вядзём перагаворы, каб можна было пастаўляць на кітайскі рынак паўфабрыкаты, асобныя часткі тушкі. У гэтым напрамку мы будзем працаваць і далей», – сказаў Ігар Брыло.

У Беларусь прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў некалькіх кітайскіх малочных кампаній. У Мінсельгасхарчы адбыліся перагаворы аб пастаўках беларускай малочнай прадукцыі ў КНР.

Кампанія Olam Shanghai Dairy ўжо закупляла беларускую малочную прадукцыю. «Якасць беларускай прадукцыі вельмі добрая. І цана нас таксама задавольвае, – заявіў дырэктар па продажах кітайскай кампаніі Су Юн. – Але патрабаванні да малочных прадуктаў у Беларусі і Кітаі крыху адрозніваюцца, напрыклад па ўпакоўцы, і гэтыя пытанні трэба ўрэгуляваць».

Цяпер сертыфікаваны два беларускія мясакамбінаты, 47 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і пяць птушкафабрык на права паставак прадукцыі ў КНР. Пастаўкі мяса птушкі плануецца пачаць у бліжэйшы час.

Паводле аператыўнай інфармацыі, экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай у студзені-маі склаў $14,8 млн і вырас да адпаведнага перыяду 2017 года ў 3,4 раза.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *