Аздоба вуліцы Цэнтральнай

Добраўпарадкаванне Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

51-b

У апошні час вуліца Цэнтральная ў нашым горадзе непараўнальна змянілася. Падштурхнуў да кардынальных пераўтварэнняў 425-гадовы юбілей Стоўбцаў.

– Цяпер важна захаваць тое, што зроблена, ашчадна ім карыстацца, – падкрэсліваюць камунальнікі. Яны больш чым хто ведаюць, колькі сіл і сродкаў спатрэбілася на тое, каб прывесці вуліцу ў такі сучасны выгляд. Дарэчы, многае набывалася за кошт сродкаў, якія былі зароблены на раённым суботніку.    

Як расказаў начальнік службы па адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай рабоце АКС Валерый Бохан, камунальнікі прынялі ўдзел у акцыі «Упрыгожым малую радзіму», падчас якой на вуліцы Цэнтральнай было высаджана больш за 450 дэкаратыўных туй і ядлоўцу, кустоў спірэі і дрэўцаў рабіны, устаноўлена больш за тры дзясяткі лавачак і ўрнаў для смецця. Карціну гарадскога ландшафту дапаўняюць банэры і расцяжкі ў гонар роднага горада, графіці на дзевяціпавярховых дамах, стыльныя ліхтары і новая тратуарная плітка.

У гэтым годзе вуліца Цэнтральная замацавана за аб’яднаннем камунальных службаў, таму камунальнікам давядзецца і далей працаваць над тым, каб падтрымліваць яе ў чысціні і належным парадку. І нам усім, жыхарам горада, належыць далучыцца да гэтага!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *