Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Тамара Лапко і Таццяна Санько з вуліцы Зялёнай падымаюць праблему, якую стварае чыгуначная пляцоўка для адгрузкі лесу. Велікагрузныя машыны так разбілі дарогу, што пырскі бруду заліваюць не толькі платы дамоў №№ 46, 48, але і двары ўласных сядзіб. Дарога вельмі разбітая.

На зварот Зінаіды Бурдзілоўскай рэдакцыя атрымала рэагаванне начальніка філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ-135» В. І. Дзямянкі: «Па пытанні стану дарогі Аталезь – Зуберава паведамляем, што аўтамабільная дарога Н-9747 Апечкі – Аталезь – Падгорная (у тым ліку ўчастак Аталезь – Зуберава) адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да дарог чацвёртай катэгорыі. У межах выдзеленых сродкаў нашай арганізацыяй падтрымліваецца належны яе стан».

Дырэктар УП «Стаўбцоўскае АКС» Д. В. Шкляр паведаміў рэдакцыі: «Разгледжаны зварот жыльцоў дома № 2-б па вуліцы Цэнтральнай райцэнтра. На даны момант работнікамі аб’яднання камунальных службаў праводзіцца падомнае даследаванне сеткі гарачага водазабеспячэння для высвятлення прычын адсутнасці патрэбнага напору ў сетцы. Пасля высвятлення прычын непаладкі будуць ліквідаваны».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *