Сёння – Дзень металлурга

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

Б’юць рэкорды нарыхтоўшчыкі

Стаўбцоўскі ўчастак ААТ «Белвторчермет» – прадпрыемства, якое ўносіць свой уклад у развіццё стратэгічнай для рэспублікі галіны – металургіі.

У мінулым годзе ўчасткам была нарыхтавана рэкордная колькасць лому чорных металаў – 16 тысяч 250 тон, што перавысіла дзяржзаказ больш чым на 15 працэнтаў.

– За апошнія два дзясяткі гадоў гэта найлепшы вынік, – зазначае начальнік участка Валерый Шастак. – Значна ўзраслі цэны на металалом для фізічных асоб, і гэта паслужыла стымулам для насельніцтва. У структуры нарыхтовак доля насельніцтва складае 30-33 працэнты. Радуюць і вынікі работы ўчастка ў першым паўгоддзі бягучага года. Нарыхтавана каля 8 тысяч тон металалому. Штомесяц насельніцтва здае яго ў сярэднім 500 тон, і гэта значная дапамога. Прыём металалому ажыццяўляецца кожны дзень, у тым ліку для зручнасці здатчыкаў прадугледжана работа і ў выхадныя дні. Разлікі з імі вядуцца адразу.      

Валерый Шастак падкрэслівае, што ўчастак, пачынаючы з 2015 года, займаецца выключна нарыхтоўкай і адгрузкай лому чорных металаў. Для гэтага ёсць неабходная тэхніка – кран грузапад’ёмны, механізм грузапад’ёмны перасоўны, аўтамабілі з маніпулятарамі. Адгрузкі лому ажыццяўляюцца спажыўцам і на Мінскі цэх ААТ «Белвторчермет».

Няпростая задача ў кантралёра Дзмітрыя Дземідовіча, якому неабходна не толькі прыняць металалом, а і правесці яго візуальны аналіз. Старанна шчыруюць вадзіцель пагрузчыка Юрый Буцько, вадзіцель Уладзімір Падасецкі. Вялікую работу ў плане павышэння аб’ёмаў нарыхтовак праводзіць інжынер па нарыхтоўцы металалому Сцяпан Скурат. За шматгадовую добрасумленную працу Леанід Пяткевіч адзначаны да прафесійнага свята кіраўніцтвам ААТ «Белвторчермет».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *