«Ініцыятыва» – за чысціню

Добраўпарадкаванне Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Члены студэнцкага экалагічнага атрада «Ініцыятыва» дапамагаюць аб’яднанню камунальных службаў у навядзенні парадку ў горадзе.

У складзе атрада працуюць восем школьніц ва ўзросце 15 і больш гадоў. Яны займаюцца праполкай клумбаў, уборкай тэрыторыі парка «Дружба народаў», плошчы Бессмяротнасці і т. п. Штодзённы аб’ём работ вызначае членам атрада начальнік участка зелянбуда АКС Рэгіна Лянцэвіч. Камунальнікі заўважаюць, што яны працуюць з жаданнем, вызначаюцца стараннасцю. Члены атрада прымалі ўдзел у падрыхтоўцы горада да святкавання 425-годдзя, а таксама ішлі ў святочнай калоне сярод моладзі БРСМ.

Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская зазначае:

– Акрамя студэнцкага экалагічнага атрада «Ініцыятыва» працуе студэнцкі педагагічны атрад на базе аздараўленчага лагера «Нёман. Яго камандзір – малады педагог Шашкоўскай школы Галіна Русецкая. У перыяд канікулаў плануецца работа сельскагаспадарчага і сэрвіснага атрадаў на базе ААТ «Вішнявецкі-агра» і цэнтральнай раённай бальніцы адпаведна. Прапрацоўваюцца і іншыя варыянты другаснай занятасці моладзі. Сярод старшакласнікаў раёна вялікая колькасць жадаючых атрымаць сезонную працу.  

У рабоце студэнцкага атрада здарыўся і такі прыемны момант: у камандзіра атрада, педагога-арганізатара СШ № 3 Таццяны Герцавай, быў 26 чэрвеня дзень нараджэння. Павіншаваць яе прыйшлі з раённага камітэта БРСМ непасрэдна на працоўнае месца – на плошчу Бессмяротнасці.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *