Па старонках «Чароўнай кнігі»

Акцыі Кантроль, бяспека Нумары

На працягу летніх месяцаў выратавальнікі наведваюць школьныя і аздараўленчыя лагеры на тэрыторыі раёна, каб забяспечыць школьнікам падчас канікулаў максімальную бяспеку.

У рамках аб’яўленай рэспубліканскай акцыі МНС «Канікулы без дыму і агню» яны разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных дапамагаюць з навучаннем дзяцей і дарослых правілам паводзін у нестандартнай сітуацыі. Як адзначае інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, у месцах адпачынку дзяцей наладжваюцца віктарыны, конкурсы, квэсты і іншыя мерапрыемствы, а таксама сустрэча з героямі мультсерыялу «Чароўная кніга».

Выратавальнікі чарговы раз нагадваюць, што нельга пакідаць дзяцей адных, пра планаванне іх вольнага часу і запрашаюць далучацца да акцыі. Гэта значыць, што трэба паўтарыць са сваім сынам ці дачкой правілы паводзін на вадаёме, у лесе, папярэдзіць іх аб небяспечных гульнях і непрадбачаных сітуацыях.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *