«Аўталэдзі» з білетам БРСМ

Год малой родины На прасторах жыцця Нумары

52-d

Бухгалтар Стаўбцоўскага АКС Аляксандра Лагута прадстаўляла моладзь Стаўбцоўшчыны на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Аўталэдзі», які сёлета праходзіў у Заслаўі.

Для Аляксандры тытул «аўталэдзі» гучыць не ўпершыню – летась яна таксама прымала ўдзел у гэтым праекце. Кіроўцу і яе аўтамабіль «Альфа-Рамэо» чакала пераадоленне практычных выпрабаванняў, а яшчэ – тэарэтычныя і творчыя заданні. Калі ў тэорыі патрэбны дакладныя веды, то ў творчасці віталіся нестандартны падыход і арыгінальныя «манёўры». Падчас іх Аляксандра прадстаўляла свой «дзявоча-аўтамабільны дуэт» у вобразе амерыканскай кіназоркі Мэрылін Манро. З падрыхтоўкай «візіткі» ёй дапамагла супрацоўнік раённага цэнтра культуры Марыя Манцывода.

Конкурс завяршыўся, і аўталэдзі імкнецца быць на дарогах прыкладам дысцыплінаванага вадзіцеля.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *