Знізілася тлустасць

Нумары Сельская гаспадарка

За шэсць месяцаў бягучага года на малочныя заводы гаспадаркамі раёна адгружана 42372,7 тоны малака ў заліковай вазе. Гатункам «экстра» рэалізавана 23267,2 тоны, што складае 54,9 працэнта ад агульнай колькасці, а вышэйшым залічана перапрацоўшчыкамі 15292,1 тоны – 36,1 працэнта. Па-ранейшаму высакаякаснае малако пастаўляецца з ААТ «Каганец» і «Вялікі Двор» (у мінулым месяцы ўся адгружаная адсюль прадукцыя адпавядала вышэйшаму гатунку), «Агранёманскі» і «Вішнявецкі-агра».»Экстра» у мясцовых жывёлаводаў вышэйназваных таварыстваў на першым плане – больш рэалізуюць якаснага малака, адпаведна вышэйшай будзе і выручка. У чэрвені гаспадаркамі раёна пастаўлена перапрацоўшчыкам першым гатункам 625 тон прадукцыі, а з ААТ «Рочавічы» большая палова ад рэалізаванага – 52,7 працэнта. У мінулым месяцы знізілася тлустасць малака і склала ў сярэднім 3,63 працэнта. Мелі паказчык ніжэй за базісную велічыню шэсць гаспадарак. З пачатку года самая высокая тлустасць па-ранейшаму ў ТАА «СЖК «Налібакі» – чатыры працэнты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *