Чысціня, гігіена – гарантыя здароўя

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Сёлета вясенняя паводка наўрад ці прынясе вялікія непрыемнасці жыхарам раёна, аднак актывізацыя рэк павышае рызыку ўзнікнення вострых кішэчных інфекцый.

Каб пазбегнуць гэтых інфекцый, раім правесці ачыстку выграбных ям і надворных туалетаў, упарадкаваць (ізаляваць) захоўванне гною і вывезці смецце. На ўсякі выпадак мэтазгодна ў склепе або падвале падняць вышэй закаткі і іншыя прадукты харчавання.

Ваду ў ежу лепш ужываць кіпячоную або ў бутэльках. Для мыцця посуду садавіны і гародніны нельга выкарысоўваць няякасную ваду з затопленых калодзежаў. З дэзынфекцыяй шахтавых калодзежаў вам дапамогуць спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (тэл. 5-44-09).

Гарантыяй здароўя застаецца захаванне правіл асабістай гігіены.   

Наталля РЫК, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *