У гімназіі – Дзень адкрытых дзвярэй

Грамадства Нумары

image_pdfimage_print

Сваю родную школу – гімназію № 1– я хацела б назваць цэнтрам развіцця і творчасці, які даў мне трывалы падмурак ведаў і старт для ўвасаблення маіх далейшых жыццёвых планаў. Дзякуючы творчаму калектыву педагогаў і  спрыяльным умовам для раскрыцця інтэлектуальных здольнасцяў  гімназічная адукацыя адкрывае кожнаму вучню перспектывы росту, фантастычнага назапашвання, як бывае ў добрых казках, патрэбных якасцяў характару і неабходных звычак. Да слова, па заканчэнні гімназіі я мяркую паступіць у Інстытут журналістыкі і атрымаць прафесію журналіста, якая мне вельмі падабаецца.

Чацвёртакласнікам і іх бацькам, якія думаюць над выбарам месца вучобы, развіцця і творчасці свайго сына або дачкі, раю наведацца 15 сакавіка ў нашу гімназію. У 11.00 у нас пачынаецца Дзень адкрытых дзвярэй.

Педкалектыў і мы, гімназісты, чакаем вас з цікавай праграмай, якая ўключае ў сябе фрагменты ўрокаў па фізіцы, англійскай мове, чарчэнні «Інавацыі і педагагічныя знаходкі», прэзентацыю навуковага таварыства гімназіі «Пазнанне», музычную кампазіцыю «Нашы таленты». Спецыяльна да Дня адкрытых дзвярэй адбудзецца пазачарговы выпуск гімназічнага тэлебачання і сустрэча з рэдкалегіяй гімназічнага часопіса «Паруса».

У 12.00 плануецца агульнагімназічны бацькоўскі сход для бацькоў вучняў устаноў адукацыі горада Стоўбцы і раёна, якія пажадаюць, каб іх дзеці навучаліся ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 1 г. Стоўбцы» ў 5-10 класах (кантактныя тэлэфоны: 2-11-19, 5-31-95).

Ксенія РУБІН, вучаніца 11 класа гімназіі № 1 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *