Бяспека непаўналетніх пасажыраў

Кантроль, бяспека Нумары

Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны ўзмоцнены кантроль за захаваннем вадзіцелямі правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

З пачатку года на дарогах Мінскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 39 аварый, у іх шэсць непаўналетніх загінулі і 40 – атрымалі траўмы. З удзелам дзяцей-пасажыраў зафіксавана 16 ДТЗ (шэсць дзяцей загінулі і 17 – траўміраваны).

Пры гэтым на цяжкасць дарожна-транспартных здарэнняў уплывае тое, што шэраг дарослых удзельнікаў дарожнага руху пры перавозцы дзяцей ігнаруюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (аўтакрэслаў, бусцераў, спецыяльных падушак) або перавозяць малых дзяцей у дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях без прышпільвання іх рамянямі бяспекі. Акрамя парушэння правіл перавозкі непаўналетніх, частымі спадарожнымі прычынамі ДТЗ з’яўляюцца парушэнні вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правіл манеўрыравання і т. п.

У сувязі з гэтым ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю – «Дзіця – галоўны пасажыр!». У перыяд акцыі супрацоўнікамі ДАІ сумесна з калегамі з іншых падраздзяленняў грамадскай бяспекі арганізаваны ўзмоцнены кантроль за выкананнем вадзіцелямі правіл перавозкі дзяцей.

Нагадваем, што за парушэнне правіл перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана ў адносінах да вадзіцеля накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.    

Важна не забываць аб тым, што адказнасць за здароўе і жыццё дзіцяці ляжыць на плячах бацькоў. Не эканомце на бяспецы дзяцей, перавозьце іх з дапамогай надзейных утрымліваючых прыстасаванняў!

Сяргей КАЛОМЕНСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар патрульна-паставой службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *