Жніво – адказны экзамен

Нумары Ураджай

55-a

На гэтым тыдні ў ААТ «Агранёманскі» пачалося жніво. Па традыцыі, і гэта адна з важных падзей года для хлебаробаў, кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт таварыства правялі для сваіх работнікаў «Зажынкі».

Уборачная паступова набірае тэмпы. Як і ў папярэднія гады, па ўраджайнасці збожжавых культур хлебаробы ААТ «Агранёманскі» у ліку лепшых і займаюць зараз другую прыступку.

Пачалася ўборка з азімай пшаніцы. На жніве задзейнічаны дзесяць камбайнаў. Плённа шчыруе экіпаж камбайнераў ў складзе Анатолія Казлоўскага і яго сына Вадзіма (на здымку). Анатолій Барысавіч вопытны механізатар, працуе ў гаспадарцы тры дзесяцігоддзі і заўсёды выконвае даручаную работу сумленна. Падчас уборачнай садзіцца за штурвал камбайна, а ў перыяд «зялёнага жніва» рупіцца на касавіцы. У яго распараджэнні трактар «Беларус-1221» з касілкай. Шчыруе Анатолій Казлоўскі і на пагрузчыку «Амкадор», бывае заняты на трамбоўцы кармоў. У міжсезонне выконвае розныя работы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *