Што такое «Разумны дом»

Нумары Раённыя навіны

55-d

Паслуга «Разумны дом» – простае і эканамічнае рашэнне многіх пытанняў, таму і прэзентуюць яе сувязісты шырока, выкарыстоўваючы самыя розныя пляцоўкі.

Адна з такіх пляцовак прыйшлася акурат на цэнтр горада, а менавіта на парк «Дружба народаў», падчас святкавання 425-годдзя Стоўбцаў. У павільёне, які супрацоўнікі Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі раскінулі на ажыўленай алеі, можна было атрымаць усю неабходную інфармацыю, узяць кансультацыю ў спецыялістаў і нават увачавідкі ўбачыць на макеце, што такое «Разумны дом».

Яго базавы камплект складаецца з датчыкаў, якія чуйна рэагуюць на адкрыццё ў доме дзвярэй і акон, з’яўленне дыму, перамяшчэнне якіх-небудзь аб’ектаў. З дапамогай дадатковых датчыкаў можна быць у курсе, калі, да прыкладу, у доме ці офісе ўзнікла працечка вады. Ёсць шмат іншага абсталявання, якое робіць жыллё ці месца працы камфортным і бяспечным, таму што кантроль за многімі працэсамі ў іх ажыццяўляецца дыстанцыйна, у тым ліку праз прылажэнне для смартфона. Важна, што кліент мае магчымасць стварэння індывідуальнага сцэнарыя работы датчыкаў.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *