Вада памылак не даруе

Кантроль, бяспека Нумары

У мінулую суботу ў раёне адбыўся няшчасны выпадак на вадзе. У свой дзень нараджэння ў пажарным вадаёме ў Баханах утапіўся мясцовы жахар. Сёлета гэта другі па ліку тапелец, ахвярай вады папярэдне стаў мінчанін. Як адзначае старшыня Стаўбцоўскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі выратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч, за апошні час у рэспубліцы пачасціліся выпадкі ўтаплення непаўналетніх. З пачатку года загінулі дзевятнаццаць дзяцей, чацвёра з іх – у Мінскай вобласці. 15 чэрвеня ў Маладзечанскім раёне патанула дванаццацігадовая дзяўчынка, якая аступілася на крутым беразе штучнага вадаёма. 19 ліпеня ў аналагічнай саджанцы ў Капыльскім раёне нырнуў у ваду дзесяцігадовы хлопчык і атрымаў смяротную траўму. Прычынамі няшчасных выпадкаў становіцца бескантрольнасць за дзецьмі з боку дарослых, неарганізаваны адпачынак дзяцей.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *