Ганарымся сваёй Беларуссю

Год малой родины Нумары

З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» праводзіць Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», прымеркаваны да Года малой радзімы.

Сярод задач конкурсу – далучэнне беларусаў да сваёй гісторыі і культуры, прапаганда ведаў пра выбітных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і іншае, выхаванне ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымуляванне цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў конкурсу.

На конкурс прадастаўляюцца фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і памятныя прызы, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пройдзе фотавыстава і прэзентацыя відэаролікаў удзельнікаў, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку 2018 г. пры ўдзеле высокіх гасцей і СМІ ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Палажэнне аб конкурсе: http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/.

Тэлефон для даведак: (8-017) 327-46-11.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *