Вядзецца другі ўкос траў

Нумары Ураджай

Нарыхтоўка кармоў – адна з самых важных сельскагаспадарчых кампаній. У гаспадарках раёна гэтымі днямі працягваецца касавіца. Кожны стараецца папоўніць запасы. Па стане на 30 ліпеня другі ўкос траў праведзены на 6458 гектарах. Травы ўбраны з плошчы 5481 гектар, што складае 85 працэнтаў ад скошанага. Па раёне нарыхтавана 6639 тон сена – 67,7 працэнта. Амаль ў паўтара разы перавыканалі заданне корманарыхтоўшчыкі ААТ «Агранёманскі», справіліся з планамі ААТ «Жацерава» і «Вялікі Двор». Сенажу закладзена 87 692 тоны. Самы высокі паказчык у ААТ «Шашкі» – 11800 тон, дзе нарыхтавана практычна запатрабаваная для жывёлы колькасць гэтага віду корму. Неблагія паказчыкі ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Рубяжэвічы», адпаведна 11600 і 11368 тон. У тым ліку запрасавана ў поліэтыленавую плёнку 19366 тон сенажу, у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – звыш пяці тысяч тон. Затрамбавана ў траншэі 724 тоны сіласу і 2191 тона збожжасенажу. Такім чынам, на ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне прыпадае 8,7 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў, аднак гэта менш, чым у мінулым годзе. Вышэйшы вынік у шашкоўскіх корманарыхтоўшчыкаў – 12,87 цэнтнера, што на 1,35 цэнтнера больш, чым на гэты перыяд летась.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *