Падарыць радасць

Нумары Увага - дзецям

Звяртаем увагу кіраўнікоў і работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў, свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан цэркваў і касцёлаў, грамадзян, што на тэрыторыі нашага раёна на сучасны момант пражываюць 70 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 21 дзіця з іх знаходзіцца на выхаванні ў прыёмных сем’ях, 41 – у апякунскіх, 8 – у дзіцячым доме сямейнага тыпу. У сацыяльна-небяспечным становішчы прызнана 161 дзіця з 95 сем’яў. У шматдзетных сем’ях выхоўваюцца 1705 дзяцей. Усе дзеці з указаных катэгорый маюць патрэбу ў нашым клопаце, нашай увазе, маральнай і матэрыяльнай падтрымцы.

Хутка пралятаюць летнія канікулы, бацькі пачынаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года. Упраўленне па адукацыі, спорце і турызму райвыканкама і ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» аб’яўляюць акцыю «Падары радасць дзецям», у ходзе якой праводзіцца збор канцылярскіх тавараў, школьнага і спартыўнага адзення, абутку, партфеляў, сродкаў асабістай гігіены. З прадастаўленых вамі рэчаў будуць сфарміраваны падарачныя наборы і перададзены дзецям.

Ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама маюцца базы даных дзяцей па ўсіх вышэйназваных катэгорыях. У вас ёсць унікальная магчымасць аказаць дапамогу канкрэтнаму дзіцяці і яго сям’і.

Наш адрас: вул. Сацыялістычная, 17, каб. 22, вул. Сацыялістычная, 28, каб. 2. Кантактныя тэлефоны: (8-01717) 7-83-18, (8-01717) 7-49-56.

Загадзя ўдзячныя ўсім, хто прыме ўдзел у акцыі, і з вашай дапамогай у Дзень ведаў 1 верасня кожнае дзіця з радасцю і ўпэненасцю пойдзе ў школу.

Алена ГАМЗА,

галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *