Вада і камень – эстэтычнае выяўленне

Культура Нумары

У Мядзелі праходзіць пленэр па вырабу дэкаратыўных скульптур з каменя. Удзел у ім прымаюць скульптары, члены грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Іван Анатольевіч Арцімовіч, Арцём Віктаравіч Мядзведзеў, Вольга Віктараўна Нячай, Аляксандр Леанідавіч Сакалоў.

Арганізатарамі пленэра з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама.

Асноўнымі мэтамі пленэра з’яўляюцца папулярызацыя нацыянальнай беларускай скульптуры, далучэнне шырокіх слаёў грамадства да дасягненняў мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва. А таксама паляпшэнне архітэктурнай і эстэтычнай выразнасці мясцовага асяроддзя населеных пунктаў. Мастакі-скульптары абменьваюцца вопытам, абмяркоўваюць пытанні традыцыйных і новых скульптурных тэхналогій мастацкай апрацоўкі каменя.

Тэма пленэра – «Вада і камень» вызначана на пасяджэнні Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Пленэр будзе доўжыцца да 5 жніўня. І ў нашых майстроў, аматараў дэкаратыўнага мастацтва ёсць магчымасць наведаць пляцоўкі гэтага форуму, палюбавацца вырабамі вядомых мастакоў, пастарацца пераняць сакрэты майстэрства. І можа з’явяцца ідэі аб практычнай эстэтычнай аздобе аб’ектаў, населеных пунктаў.

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *