Каравай будзе!

Нумары Сельская гаспадарка

040818

ПЕРШЫ ВАДЗІЦЕЛЬ-ТЫСЯЧНІК

Віншаванні з працоўнай перамогай прымаў вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Уладзімір Ярашэвіч. Уладзімір Генадзьевіч першым у раёне перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа. Удзячнасць за сумленную працу з пажаданнямі далейшага плёну ў хлебаробскай справе выказаў вадзіцелю першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень. Дзяніс Сяргеевіч уручыў перадавіку падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікау аграпрамысловага комплексу і падарунак, а старшыня райкама прафсаюза Тамара Калошыч – вымпел «Пераможца спаборнщтва» і зорачку тысячніка. Цёплыя словы за шчыраванне сказала намеснік дырэктара таварыства па ідэалогіі Ганна Трафіменка, якая таксама ўручыла падзячнае пісьмо і прэмію.

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 2 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч, якія на камбайне «Лексіон -560» убралі 279 гектараў і намалацілі 779,7 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 186,6 гектара і намалацілі 709,4 тоны збожжа;

– камбайнер ААТ «Жацерава» Аляксандр Ганчарэнка, які на камбайне «Лексіон-560» убраў 289,4 гектара і намалаціў 709 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Уладзімір Ярашэвіч, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 1232 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Казімір Шумчык, які на аўтамашыне МАЗ-551 перавёз 1093 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Віталій Супрун, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 1020,7 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж ААТ «Жацерава» ў складзе Артура Рокаша і Андрэя Жука, якія на камбайне «Лексіон-540» убралі 237,2 гектара і намалацілі 572 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 856,5 тоны збожжа.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА (ІНФАРМАЦЫЯ ПА СТАНЕ НА 2 ЖНІЎНЯ)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры на сельгаспрадпрыемствах раёна ўбраны на 11 431 гектары, што складае 52,5 працэнта. Па тэмпах уборкі па-ранейшаму лідзіруюць працаўнікі ААТ «Жацерава», дзе абмалочана 74,7 працэнта плошчаў, на другім і трэцім месцах – ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Рубяжэвічы».

Сярэднераённая ўраджайнасць складае 22,8 цэнтнера збожжа з гектара, а самая высокая ў ААТ «Вялікі Двор» – 41,3 цэнтнера на круг. На другім і трэцім месцах ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Агранёманскі» з паказчыкамі 29,5 і 27,6 цэнтнера.

Самыя ўмалотныя культуры: азімае трыцікале і пшаніца ў ААТ «Вялікі Двор», адпаведна 49,7 і 45,6 цэнтнера з гектара, авёс і азімае жыта ў ААТ «Вішнявецкі-агра» – 48 і 42,5 цэнтнера з гектара.

Намалочана па раёне 26 108 тон збожжа, больш за іншых у ААТ «Вішнявецкі-агра» – 3790 тон. Перасягнулі 2,5-тысячныя намалоты хлебаробы ААТ «Вялікі Двор» і «Агранёманскі».

Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» завяршылі абмалот зернебабовых культур.

У лік дзяржзаказу адгружана 2316 тон харчовага збожжа, што складае 30 працэнтаў. Справілася з планам паставак СФГ «Сула».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *